Святлана Алексіевіч выступіць у Палацы Рэспублікі
«Радыё Свабода» і Саюз беларускіх пісьменнікаў правядуць ўрачыстую прэзентацыю кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў малой зале Палаца Рэспублікі.
Яна пройдзе ў чацвер 14-га красавіка а 16-й гадзіне. Удзел у прэзентацыі прыме сама Алексіевіч. Гэта будзе першы пасля атрымання Нобелеўскай прэміі выступ пісьменніцы ў Менску.
Кніга «Святлана Алексіевіч на Свабодзе” выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды – XXI стагоддзе». Пад адной вокладкай сабраны матэрыялы, якія больш чым паўтара дзясяцігоддзя гучалі на хвалях «Радыё Свабода» – інтэрв’ю са Святланай Алексіевіч, дыскусіі з яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі і іншыя тэксты пра першую ў Беларусі лаўрэатку Нобелеўскай прэміі.
Паводле svaboda.org
Фота AFP