Святлана Куль-Сяльверстава: «Мяжа падзяліла па жывым адзіную рэгіянальную культуру»
Госць Радыё Рацыя — доктар Святлана Куль-Сяльверстава з Беластоцкай палітэхнічнай акадэміі. І мы будзем гаварыць пра культурныя шляхі польска-беларускага памежжа, як праяву шматкультурнасці.
РР: У якой ступені мяжа ўплывае на транспамежны турызм?
— Які б мы шлях не ўзялі, ці ў Падляшскім ваяводстве, ці на Гарадзеншчыне, абрыванне яго на мяжы — гэта штучная акцыя, бо возьмем напрыклад дарогу польскіх каралей, якую яны прапануюць, дык, прабачце, адкуь тыя каралі прыехалі? Гэта ж праз Падляшша дарога ішла і потым прыводзіла на Гарадзеншчыну і наадварот. «Бусліны шлях», а ў нас што, у Беларусі буслоў няма? Кажуць, што кожны трэці бусел у Еўропе — паляк, а я скажу, што кожны другі — беларус. То бок, які б мы не ўзялі шлях, так ці інакш, гэта адзін рэгіён, гэта спрадвеку адна зямля, а пакладзеная мяжа — штучная. Яна дзеліць не толькі краі і народы, яна падзяліла па жывым адзіную рэгіянальную культуру.
РР: А на вашу думку гэтая турыстычная зона, дзякуючы якой палякі могуць ездзіць без віз, неяк паўплывае на нейкія сумесныя праекты, турыстычнае развіццё?
— Мы ўжо рабілі невялікія даследаванні і Гародня цяпер пачала вельмі актыўна развівацца турыстычна. Да Беларусі тут вялікая цікавасць, бо можна за дзень усё зрабіць, паглядзець, пабыць і паехаць. Цікавы быў бы адказ таксама з другога боку. Але гэта залежыць не ад ваяводства, не ад вобласці — гэта глабальнае, агульнаеўрапейскае пытанне, якой ні Польшча сама, ні сама Беларусь не вырашаць.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Гутарыла Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя