Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай у ЗША



Каля 400 беларусаў і прадстаўнікоў іншых дыяспараў сабралася на Плошчы Свабоды ў амерыканскай сталіцы, каб прывітаць Святлану Ціханоўскую. Менавіта сустрэчай з беларусамі пачынаецца афіцыйны візіт Ціханоўскай у ЗША.
 
 
Сустрэча пачалася з чытання прывітання Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. З прамовамі таксама выступілі прадстаўнікі сяброўскіх дыяспар, і прадстаўнік Amnesty International USA і сябра Управы Вашынгтонскага аддзела Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Алеся Сёмуха.
 
“Злучаныя Штаты мусяць падтрымаць народ Беларусі ў дасягненні незалежнай, вольнай і дэмакратычнай Беларусі. Тыран мусіць сыйсці і прадстаць перад крымінальным судом. Расею трэба трымаць адказнай”, – заявіла Сёмуха.
 
 
Беларускае Радыё Рацыя