Святлана Ціханоўская ў чацвёрцы прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міру



Паводле рэйтынгу букмекераў, апублікаванага сайтам nicerodds, Святлана Ціханоўская займае 4-ю пазыцыю ў спісе найбольш імаверных лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру. Перад ёю —  Сусветная арганізацыя здароўя, расейскі палітык Аляксей Навальны і экалагічная актывістка Грэта Тунберг. 

Беларуску на Нобелеўскую прэмію міру вылучыў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Дасюль толькі адзін беларус атрымліваў Нобелеўскую прэмію — пісменніца Святлана Алексіевіч, якой у 2015 годзе ўручылі прэмію ў галіне літаратуры. Таксама атрымлівалі Нобеля чатыры ўраджэнцы Беларусі як грамадзяне іншых краінаў. Усяго на Нобелеўскую прэмію міру сёлета намінавалі 234 асобы і 95 арганізацыяў. Лаўрэата афіцыйна абвесцяць 8 кастрычніка.