Святлана Ціханоўская выказалася пра мову
Кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю Lenta.ru падзялілася меркаваннем пра беларусізацыю і расейскую мову.
Яна выступіла за пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і культуры. «Але ў нас можа быць права выбару. Калі чалавеку зручней размаўляць па-расейску, то мы не павінны яго прымушаць размаўляць па-беларуску. Але гэта не значыць, што мы не павінны папулярызаваць родную мову», – сказала Ціханоўская і дадала, што прэзідэнт хоць часам павінен гаварыць па-беларуску.
На пытанне пра тое, ці павінна расейская мова захаваць статус дзяржаўнай, яна адказала, што гэта павінен вырашаць народ на абмеркаванні ці рэферэндуме.
Беларускае Радыё Рацыя
