Святлана Ціханоўская выказалася пра зверствы расейскіх войск ва Украіне
“Я гляджу на жахлівыя фотаздымкі і відэа з Ірпеня і Бучы і не магу зразумець, як такое магчыма ў XXI стагоддзі. Не магу зразумець такую бесчалавечнасць. Расейскія салдаты расстрэльвалі мірных жыхароў са звязанымі рукамі і проста пакідалі іх ляжаць на дарозе. А рэжым Лукашэнкі зрабіў Беларусь саўдзельніцай у гэтых ваенных злачынствах. Многія з забітых на вуліцах украінскіх гарадоў – забітыя расейскімі войскамі з тэрыторыі Беларусі і са згоды Лукашэнкі… Нам хацелася верыць, што жахаў Другой сусветнай нам і нашым дзецям ужо не давядзецца перажыць, але вайна прыйшла – і проста заставацца ў баку немагчыма. Наша агульная задача – скончыць гэты жах і сабраць усе доказы ваенных злачынстваў, каб яны не засталіся беспакаранымі”, – піша Ціханоўская.
