Святлана Ціханоўская з амбасадарамі ўсклалі кветкі на магілу Каліноўскага



Святлана Ціханоўская разам з амбасадарамі ЗША, Польшчы ды Літвы ўсклала кветкі на могілкі Кастуся Каліноўскага ў Вільні. У цырымоніі прынялі ўдзел і прадстаўнікі літоўскага Сейма.

Тое, што адбываецца сёння і ва Украіне, і ў Беларусі, нагадвае нам 19-ае стагоддзе (калі змагаўся Каліноўскі), адзначыў польскі палітык Міхал Камінскі:

– Мы ўсе тады, палякі, украінцы, беларусы, літоўцы, усе павінны былі змагацца за сваю незалежнасць ад Расейскай імперыі. І ў нас атрымалася, і я ўпэўнены, што атрымаецца нышым беларускім братам і нашым украінскім братам.

Эмануэліс Зінгерыс, сігнатор Акта незалежнасці Літвы адзначыў: ускладанне кветак звязвае гісторыю беларусаў, літоўцаў і палякаў: 

– У будучыні перамога беларускага і ўкраінскага народаў і краін супраць дыктатуры ў Маскве непазбежна.

Цырымоніяй ускладання кветак на могілкі Кастуся Каліноўскага адкрыўся Форум Каліноўскага ў Вільні.

Беларускае Радыё Рацыя