Святлана Ярашэвіч: „Жыць у Беларусі стала практычна немажліва”
Па гуманітарных візах усё большая колькасць беларусаў пераязджае ў Польшчу. Бліжэйшым часам, пакуль пануе дзеючы палітычны рэжым, яны не плануюць вяртацца на радзіму. Пра тое, як выглядае такое візавае пытанне, распавяла беларуска Святлана Ярашэвіч:
– 22 красавіка мы прыляцелі на самалёце з маім маладым чалавекам у Варшаву. Што нас падштурхнула да такога рашэння? Мы ўжо даўно думалі пра пераезд. Зразумела што зараз такая сітуацыя ў краіне, што жыць там стала практычна немажліва. Калі мы ўжо перехалі, мы даведаліся, што на майго маладога чалавека завялі крымінальную справу.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Святлана Ярашэвіч не бачыць для сябе бяспечным вяртанне ў Беларусь бліжэйшым часам. Хоць асабіста на яе яшчэ пакуль не заведзеная крымінальная справа, але невядома, што яе будзе чакаць на мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя
