Святлану Куль-Сяльверставу звальняюць з універсітэта
Доктару гістарычных навук з Гарадзенскага дзяржуніверсітэта Святлане Куль-Сяльверставай не працягнулі кантракт з-за «малой публікатарскай дзейнасці». Хоць за апошнія пяць гадоў выходзіць чацвёртая ейная кніга. Як павдамляе тэлеканал Белсат, папярэдні кантракт завяршаецца 29-га снежня.
Прафесар Святлана Куль–Сяльверстава чытала ўнікальны для Беларусі курс беларускага скорапісу і беларускай гістарычнай храналогіі. Нядаўна выкладчыца аддала ў друк манаграфію «Беларускі час. Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці да сучаснасці».
Гэта першая кніга па гістарычнай храналогіі ў беларускай гісторыяграфіі.
Раней з Гарадзенскага ўніверсітэта былі звольненыя выкладчыкі Іна Соркіна, Вячаслаў Швед, Андрэй Чарнякевіч, Ігар Кузьмініч, Вольга Сабалеўская, Настасся Фрода.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота t-styl.info