Святочныя мерапрыемствы да 101-й гадавіны БНР у Менску



23 сакавіка пачнецца святкаванне Дня Волі ў Менску. У 11.30 у Міжнародным адукацыйным цэнтры па вуліцы газеты “Правда”, 11 пачнецца канферэнцыя, прысвечаная 101-й гадавіне абвяшчэння БНР. Ладзіць канферэнцыю Кансерватыўна-Хрысіціянская партыя БНФ. На ёй выступяць гісторыкі, паэты, удзельнікі нацыянальна-вызвольнага руху.

БСДП запрашае ўшанаваць памяць прэмʼер-міністра БНР і аўтара ІІІ Устаўной Граматы Антона Луцкевіча і прыйсці да памятнага знаку ў гонар Антона і Івана Луцкевічаў у скверы імя Янкі Купалы — на месцы дамоў, якія належалі іхнай сямʼі. Аб 11-й гісторык Анатоль Сідарэвіч там правядзе публічную лекцыю пра іх.

Аргкамітэт святкавання 101-й гадавіны БНР арганізуе ўрачысты прыём у «Прайм-холе» гатэлю «Вікторыя». Выступіць народны ансамбль «Тутэйшая шляхта». Запрашэнні разасланыя ад імя ганаровага старшыні Радзіма Гарэцкага і дзейнага старшыні Міколы Купавы.

Працяг святкавання – 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы. Пачатак мітынгу і канцэрта ў 13 гадзін.

 

Беларускае Радыё Рацыя