Святочныя віншаванні ад Амбасады Вялікабрытаніі



Амбасада Вялікабрытаніі павіншавала з Калядамі па-беларуску.

На старонках брытанскай амбасады ў Беларусі апублікаванае відэа з віншаваннем з Калядамі і Новым годам. Пасля беларускіх калядных спеваў з удзелам ансамблю “Гаманіна” віншаванне на беларускай мове агучыла амбасадарка Вялікабрытаніі Фіёна Гіб.

 

Раней беларусаў павіншавалі з Калядамі прадстаўнікі амбасады Злучаных Штатаў — заспявалі песню “Звон звініць”, пераклад на беларускую мову каляднага хіта “Jingle Bells”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа