Святы Мікалай наведаў гарадзенскі Цэнтр гарадскога жыцця
У Цэнтры гарадскога жыцця прайшло традыцыйнае віншаванне беларускіх дзетак са святам Святога Мікалая. У дзень Святога Міколы дзеці спелі некалькі калядных песень і атрымалі салодкія падарункі ад святога патрона. Некаторыя здолелі з ім паразмаўляць, задаць пытанні.
Пра гэтую традыцыю кажа Павал Мажэйка, кіраўнік цэнтру:
– Паводле традыцыі Святы Мікалай наведвае ў гэты дзень хаты, дамы, кватэры, каб дазнацца, як сябе людзі паводзілі ў сыходзячым годзе. Калі добра, то атрымлівалі падарункі – прысмакі розныя. Калі дрэнна – атрымлівалі бізуна. Дарэчы, ён завітаў да нас. Таму я запрашаю ў наш наступны пакой, дзе Святы Мікалай дазнаецца, што вы заслужылі ў гэтым годзе.
А заслужылі, асабліва маленькія наведнікі, – імбірныя печывы, мядовыя пернікі, якія ўручную выканалі гарадзенскія майстры.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
