Сябар кіраўніка «Беларускага дома ва Украіне» выключыў версію самагубства
Смерць старшыні „Беларускага дома ў Украіне” (БДУ) Віталя Шышова была паказальным пакараннем смерцю, якая павінна запалохаць беларускіх апазіцыянераў.
Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала „Украіна 24” выказаў сябар Шышова Юрый Шчучко. Ён заявіў, што выключае самагубства.
„Калі за два дні да смерці Віталя сустракаліся і гулялі па горадзе, ён, я і яго сяброўка размаўлялі пра дзяцей, смяяліся, весяліліся. чалавек, які плануе сям’ю, дзіцяці, прабачце, пра суіцыд не думаў”, – сказаў Шчучко.
Ён лічыць, што Шышова маглі забіць спецслужбы Беларусі ці Расеі.
„Дастаць чалавека ва Украіне нашмат прасцей, чым у той жа Польшчы ці Літве. Гэта яшчэ і за кошт таго, што адсутнічае моўны бар’ер „, – падкрэсліў сябар загінулага.
Беларускае Радыё Рацыя