Сябра прафсаюза РЭП скардзіцца на рашэнне баранавіцкага суда



Баранавіцкі сябра прафсаюза радыё-электроннай прамысловасці Аляксандр Швед абскардзіў рашэнне суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ў Берасцейскім абласным судзе. Ён просіць абласны суд адмяніць рашэнне баранавіцкага суда і спыніць разгляд справы наогул. Швед лічыць пакаранне штрафам у 20 базавых велічынь за ўдзел у нібы недазволенай акцыі незаконным:

— Я знаходзіўся каля прахадной прадпрыемства, Слонімскай камвольнай фабрыкі — гэта я прызнаю, але удзелу я не прымаў. Мы маем права на распаўсюд інфармацыі, якая не забаронена, бо гэта наша прафсаюзная газета «Рабочая салідарнасць». А тая улётка, якую мне інкрымінуюць, я яе ўвогуле не бачыў у вочы.

shved

 

Аляксандр Швед раздаваў газеты 31-га сакавіка ў часе правядзення актывістамі прафсаюза РЭП акцыі падтрымкі звольненага сябра суполкі. Міхаіла Сошку звольнілі з камвольнага камбіната ў Слоніме за тры гады да пенсіі. Пратакол на Шведа склалі завочна. Доказам для пакарання паслужыла ўлётка ў падтрымку Сошкі.

Беларускае Радыё Рацыя