Сяброў Слонімскага ГА БНФ “Адраджэнне” зноў праігнаравалі
Адбылося пасяджэнне Слонімскага райвыканкама, дзе разглядалася пытанне аб фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій.
Ніводнага сябра Слонімскага ГА БНФ “Адраджэнне” з васьмі чалавек і Алеся Масюка, вылучанага шляхам падачы заявы ад грамадзян, ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Слоніма не ўключылі. Пра гэта паведаміў сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Павел Севасцьян.
“На пасяджанні абмяркоўвалі кожнага прэтэндэнта персанальна, а потым галасавалі. Амаль усім сябрам Слонімскага ГА БНФ „Адраджэньне” пры персанальным агучванні, акрамя таго, што яны маюць вопыт удзелу ў выбарчых кампаніях, было сказана, што яны будучымі назіральнікамі ўступалі ў канфліктныя сітуацыі. За нас на галасаванні прагаласавалі па 1-3 члены прэзідыума Слонімскага райвыканкама. Таму, для нас гэта прадказальна, і нам усё было зразумела, якія дэмакратычныя выбары адбудуцца ў нас 9 жніўня”, – сказаў Павел Севасцьян.
Беларускае Радыё Рацыя