Сябры Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы абмеркавалі свае праблемы
Друкаваная рэгіянальная прэса, нягледзячы на цяжкасці, будзе жыць. Да такой агульнай думкі прыйшлі ўдзельнікі сустрэчы Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы, якая адбылася ў Менску.
“Сённяшняя сітуацыя, у якой апынуліся незалежныя выдаўцы ў рэгіёнах, патрабуе крэатыўнага падыходу, каб асвойваць новыя медыя-пляцоўкі”, – кажа старшыня Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Сяргей Станкевіч:
– І адсюль патрабаванне і да нашых кадраў. Нам патрэбныя крэатыўныя кадры. Кадры, якія могуць эксперыментаваць, ісці ў пошуку іншых фарматаў падачы інфармацыі. Гэта складана ў рэгіёне рабіць, але тым не менш, я лічу, нягледзячы на розныя складанасці, гэта атрымліваецца. Таму што мы можам прызнацца, што і друкаваная версія, і сайт маюць уплыў на чытацкую аўдыторыю.
Удзельнікі сустрэчы Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы абмеркавалі праблемы, якія стаяць перад незалежнымі выданнямі ў рэгіёнах, а таксама выказалі неабходнасць паглыблення кааперацыі паміж рэдакцыямі рэгіянальных медыяў.
Павел Генадзіч, Беларускае Рацыя