Сябры Баранавіцкага ТБМ наведалі Мілавіды



Дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага сябры Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы адзначылі тым, што наведалі месцы дыслакацыі і баёў касінераў Каліноўскага пад мястэчкам Мілавіды.

Мілавідская бітва – найбуйнейшая паміж паўстанцамі і расейскімі карнікамі. У выніку рэгулярнае царскае войска вымушана было адступіць, запрасіўшы дапамогу, кажа арганізатар паездкі, намеснік старшыні Таварыства Мікалай Падгайскі:

– Спачатку заехалі на месца паштовай станцыі, будынак якой і сёння стаіць пры дарозе. Касінеры захапілі гэтую паштовую станцыю, затым заехалі ў мілавідскі храм, у храме яны прымалі прысягу. Затым паехалі да мемарыялу, там усклалі вянкі, усклалі кветкі. І далей – на само месца бітвы.

Паводле Мікалая Падгайскага, мілавідскай школе ў 1993 годзе было прысвоена імя Лянкевіча – аднаго з кіраўнікоў паўстання. Цяпер шыльды пра гэта няма і не ўдалося дамагчыся, каб яе ўзнавілі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя