Сябры баранавіцкага ТБМ правялі чарговыя перамовы з кіраўніцтвам аўтавакзала



Кіраўнікі Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы Таццяна Кісель,  Мікалай Падгайскі і сябра рады Таварыства Віктар Мезяк правялі чарговыя перамовы з кіраўніцтвам аўтавакзала наконт перакладу шыльдаў на беларускую мову.

Гаворка прайшла ў канструктыўным русле, але спрэчныя моманты прысутнічалі, паведамляе намеснік старшыні ТБМ Мікалай Падгайскі:

– Яны сваю пазіцыю адстойваюць, але ў прынцыпе згодныя, што нешта трэба рабіць. І ўвесь час крычалі, што грошай няма. Казалі, што будуць рабіць рамонт вакзала. Будуць рабіць больш-меньш так, каб прысутнічала беларуская і расейская мовы. На гэтым пагадзіліся. Яны будуць дзейнічаць, а мы паглядзім, як там што будзе. Маўчаць не будзем.

У мінулым годзе праводзіліся такія сустрэчы двойчы, але вынікаў яны не далі. У сакавіку 2019 года Таварыствам была арганізавана акцыя: напішы пісьмо кіраўніцтву аўтавакзала з патрабаваннем беларускамоўных шыльдаў. Лісты пайшлі.

Арганізатары акцыі Кісель, Падгайскі і Мезяк вырашылі чарговы раз наведаць кіраўнікоў, каб нагадаць пра тое, што ў Беларусі павінна быць чутна і бачна мова этнічнай нацыі.

Беларускае Радыё Рацыя