Сябры БХД павіншавалі Слонімскі райвыканкам з Днём Волі
25 сакавіка, сябры аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» г. Слоніма наведалі мясцовы райвыканкам, каб павіншаваць старшыню Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага з Днём Волі. Але спадар Таргонскі вельмі спяшаўся са свайго кабінета, таму віншавальнае пасланне, газету «Народная воля» з матэрыяламі пра гісторыю БНР і бел-чырвона-белы сцяжок з Пагоняй, сябры слонімскай суполкі БХД пакінулі ў прыёмнай райвыканкама. Сакратарка прыёмнай райвыканкама абяцала ўсё перадаць кіраўніку Слонімскага райвыканкама.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім