Сябры ’’Часу Зямлі’’ прыбіралі ў Чэрні



Экалагічную акцыю па ачыстцы тэрыторыі аграгарадку Чэрні Берасцейскага раёну правялі прадстаўнікі грамадскага моладзевага аб’яднання ’’Час Зямлі’’. Студэнты разам з навучэнцамі сярэдніх адукацыйных устаноў прыбралі і адсартавалі смецце. „На першым этапе акцыі прайшлі лекцыі для навучэнцаў школ на экалагічную тэматыку,” – распавёў старшыня аб’яднання Рыгор Цярэнцьеў.

– Прэзентаваў матэрыялы, звязаныя з экалогіей: што такое экалогія, праблемы экалогіі. Таксама была інфармацыя пра несанкцыянаваныя звалкі. Другая частка – непасрэдная ўборка. Прыехалі на аўтобусе студэнты, біялагічны факультэт наша ўніверсітэту. Падзяліліся на дзве групы і папрацавалі.

Як адзначыў Рыгор Цярэнцьеў, акцыі па ўборцы лясных і гарадскіх тэрытыторый будуць праводзіцца кожны месяц. Акрамя таго запланаваны шэраг сустрэч на тэму сартавання смецця.

Беларускае Радыё Рацыя