Сябры Руху салідарнасці „Разам” правялі ўшанавальную акцыю ў Вільні



Памяці Каліноўскага. Сябры Руху салідарнасці „Разам” правялі ўшанавальную акцыю ў Вільні 1-2 лютага.

Гаворыць сустаршыня Руху Алена Талстая:

– 1-га лютага – гэта дзень пачатку паўстання ў Беларусі і Літве. 2-га лютага – гэта дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Не толькі 10 сяброў Руху салідарнасці «Разам» прыехалі ў Вільню, да нас далучыўся актывіст БХД, і мы там сустракалі шмат беларусаў, якія таксама прыехалі паасобку, каб прыйсці на могілкі Росы, пакласці кветкі, запаліць знічы каля капліцы, дзе пахаваныя героі. Праспяваць там нацыянальны гімн «Магутны Божа», памаліцца разам. Мы сустракаліся на вуліцы Кастуся Каліноўскага, каля памятнай шыльды ў яго гонар, каля Святаянскіх муроў, каля гары Гедыміна – усюды сустракаліся беларусы, якія прыехалі. Гэта вельмі кранальна было.

Трапіць унутар капліцы на могілках Росы, дзе змешчаныя парэшткі паўстанцаў 1863 году, актывістам не ўдалося, бо памяшканьне было зачыненае. Тэлефанаванне на пазначаныя нумары адміністрацыі плёну не далі. Пра такія візіты варта дамаўляцца загадзя, – мяркуе Талстая.

Беларуская Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Алены Талстой.