Сябры віншуюць Сяргея Трафімчыка з юбілеем
У суботу, 2 кастрычніка, грамадскаму актывісту і проста выдатнаму чалавеку з Лідчыны Сяргею Трафімчыку споўнілася 50-гадоў з дня нараджэння.
Павіншаваць Сяргея з юбілеем прыехалі яго сябры з Ліды, Дзятлава, Гародні, Слоніма і іншых гарадоў Беларусі. А тыя, хто не змог завітаць на юбілейнае застолле, даслалі юбіляру свае відэавіншаванні.
Сяргей Трафімчык родам з Гарадзішча Баранавіцкага раёна. Але большую частку свайго жыцця пражыў на Лідчыне. Спачатку ў Бярозаўцы, а цяпер – у Беліцы.
На юбілейную вечарыну да Сяргея Трафімчыка і яго сям’і завіталі барды Сяргей Чарняк з Ліды і Віктар Шалкевіч з Гародні, паэты Сяргей Чыгрын і Мікола Канановіч са Слоніма, краязнавец з Дзятлава Валерый Петрыкевіч і шмат-шмат яшчэ яго сяброў і аднадумцаў. У гэты вечар гучалі вершы, песні, пажаданні і, вядома ж, гумар.
Калектыў Радыё Рацыя далучаецца да ўсіх віншаванняў і жадае Сяргею Трафімчыку добрага настрою, здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Лідскі раён
Фота аўтара