Сядзібу забралі, бо трэба зрабіць праезд да дамоў чыноўнікаў



Яшчэ адна сям’я маладых, здаровых, працаздольных людзей з двума непаўнагадовымі сынамі можа пакінуць Беларусь, калі не  будзе дасягнута справядлівасць у справе забранай бярозаўскімі ўладамі сядзібы з забудовамі ў цэнтры Бярозы. Тут сям’я марыла пабудаваць новы дом. Сядзіба спатрэбілася для пад’яздной алеі да дамоў двух начальнікаў – Дземідовіча і Гогана, – кажа чалец сям’і Вадзім Якушык:

– Яны вырашылі на месцы майго дома, на месцы маёй зямлі зрабіць да сябе праезд, тым самым парушылі ўсе законы, якія можна, і знішчылі маё жыццё. Мы будзем звяртацца ў Генеральную пракуратуру. Вялікай надзеі не маем, таму што бачым, што нічога не дапамагае. Адзінае, будзем скардзіцца да апошняй магчымай інстанцыі, каб пераканацца на 100 адсоткаў, што справядлівасці няма і што звяртацца ў нейкія дзяржаўныя інстанцыі простаму грамадзяніну бессэнсоўна.

IMG_0792

Паводле Вадзіма Якушыка, за 4 гады змагання яны прайшлі шмат інстанцый, пабывалі на прыёме ў Марыяны Шчоткінай, калі яна была даверанай асобай Лукашэнкі. Высокая чыноўніца паспачувала сям’і, здзівілася, што такое можа быць, абяцала разабрацца і дапамагчы і на гэтым усё скончылася. Суды сталі на бок улады.

Беларускае Радыё Рацыя

Поўная гукавая версія матэрыяла: