Сямейства Агаркаў: 15 год на плытах – і па Нёмане!
Cпоўнілася 15 год, як існуе адзіная ў сваіх шэрагах аднайменная агратурыстычная сядзіба ў вёсцы Дакудава, што на Лідчыне. Яе заснавала сямейства Агаркаў – Святлана і Юры.
28 год таму яны вярнуліся на малую Радзіму з Нарыльска. І самі вынайшлі, так бы мовіць, “спецыялізацыю” – сплаў па Нёмане на плытах, дзе размяшчаюцца да 15-20 чалавек. За гады існавання паспелі ўвайсці ў грамадскае аб’яднанне “Агра ды экатурызм”, самастойна наладзіць трывалыя, у тым ліку, міжнародныя сувязі – аж да Аўстраліі.
…Мяне сустрэла гаспадыня Святлана на падыходзе. Побач з хатай Агаркаў гадамі безнадзейна размытая снягамі ды навальніцамі развалы былога сельсавета ды калгасных будоўляў. Іх спрабавалі выратаваць мясцовыя прадпрымальнікі, але ўлады паступілі як ужо зазвычай – “сам не гам і другому не дам”. Цяпер гэта “твар “ Беларусі для замежных турыстаў.
У айчынным агратурызме сямейства Агаркаў дагэтуль застаецца манапалістамі – няма пакуль тых, хто здолеў бы скласці рэальную канкурэнцыю. Звычайная і самая папулярная вандроўка па Нёмане адбываецца з экскурсіямі і вандроўкамі цягам трох дзён і працягам да 60 км па маршруце Дакудава-Бярозаўка-Пескаўцы-пантонная пераправа каля Мастоў.
Я дапамагаю гаспадару Юрыю грузіць на платформу рафіка паліўныя аэрабакі, на якіх трымаецца плыт на вадзе – гэта яго непераўзыдзенае нікім вынаходніцтва. Там, на Нёмане, яго збярэм. Але мікрафон уключаны і піша нашу размову са Святланай і Юрыем Агаркамі.
А больш падрабязна – у далучаным гукавым файле:
[Not a valid template]
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара