Сям’я менчукоў знайшлася
Знайшлася сям’я Закаранаў, якую пошукава-выратавальны атрад „Анёл” напярэдадні абвясціў у вышук. Пра гэта атрад паведаміў у сацыяльных сетках. Падрабязнасцяў інцыдэнту не паведамляецца, адзначае БелаПАН. Заява пра знікненне пяці чалавек была пададзеная ў міліцыю 20 жніўня.
***
Інфармацыю пра гэта распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».
Паводле паведамлення, 45-гадовы Хачатур Закаран, яго 37-гадовая жонка Наталля і іх дзеці (Юра – 2 гады, Тыгран – 9 гадоў, Элеанора – 11 гадоў) выехалі ў Менска 17 жніўня на аўтамабілі Volkswagen Caddy.
У той дзень пасля 17.00 яны павінны былі перасекчы беларуска-расейскую мяжу, аднак з моманту выезду Закараны перасталі выходзіць на сувязь з роднымі і да гэтага часу нічога не вядома пра іх лёс, перадае «Еўрарадыё».
Усіх, хто мае інфармацыю пра зніклых, просяць тэлефанаваць валанцёрам-выратавальнікам па нумары +375 33 6666 033 або ў міліцыю па нумары 102.