Сям’ю Шарэндаў высяляюць з арэндаванай кватэры
Сям’ю Шарэндаў пазбавілі рэгістрацыі ў Берасці.
Актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца за кратамі з 3 студзеня гэтага году года. Яна была асуджана на два гады калоніі і адбывае пакаранне ў гомельскай калоніі №4. Муж Паліны Андрэй Шарэнда з’ехаў ад пераследу з Беларусі, дзеці жывуць у Беларусі з бабуляй. Апошнія 6 год сям’я жыла ў камерцыйнай арэнднай кватэры, якую здаваў гарвыканкам. 1 снежня экстраным рашэннем кіраўніка гарвыканкама Шарэндаў пазбавілі права на арэнду, прыйшоў загад пакінуць памяшканне на працягу некалькіх тыдняў без прадстаўлення іншага жылога памяшкання. У кватэры былі зарэгістраваныя супругі й іх двое дзяцей.
У ФБ Андрэй напісаў: «Цяпер у Беларусі нам няма куды вяртацца жыць. Але засталіся мы, і засталася Радзіма. Барацьба працягваецца, і мы пераможам».