Сям’ю Шарэндаў з Берасця выклікаюць у Следчы камітэт



Сям’ю Шарэндаў з Берасця выклікаюць у Следчы камітэт. Адпаведныя позвы мясцовыя актывісты апазіцыі знайшлі ў шчыліне дзвярэй кватэры, ў якой яны пражываюць.

Падрабязней распавядае Андрэй Шарэнда:

— Увечары пагрукаліся ў дзверы і прадставіліся, што яны на Следчага камітэта. Жонка не адчыніла і тады позву ўсунулі ў шчыліну паміж дзвярыма. У позве было пазначана, што мы запрашаемся ў якасці сведак  па крымінальнай справе ў Следчы камітэт у Берасці. Па якой крымінальнай справе — пакуль незразумела. Мы ніякіх законаў не парушалі, таму я лічу, што гэта выключна палітычныя справы. Супраць шмат якіх актывістаў распачынаюць крымінальныя справы на роўным месцы. Тут можа быць толькі палітыка.

Згодна позвы, Андрэй Шарэнда мусіць з’явіцца ў Следчы камітэт а 12-й, а ягоная жонка Паліна а 14-й гадзінах. «Перш чым ісці туды, спачатку патэлефануем у дадзеную ўстанову, каб даведацца па якой справе нас выклікаюць як сведак і ўжо тады прымем нейкае рашэнне», — адзначыў Андрэй Шарэнда.

Паліна і Андрэй былі аднымі з лідараў мясцовых акцый пратэсту супраць дэкрэта «аб дармаедстве».

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце