Сяргей Антусевіч: Гэта фактычна апошняя фаза адзяржаўлення прафсаюзаў



Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне стварыць на кожным прадпрыемстве дзяржаўны прафсаюз. Кіраўнік краіны патрабуе, каб прафсаюзы былі на ўсіх прадпрыемствах любой формы ўласнасці. Па словах намесніка старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргея Антусевіча, дзяржаўныя прафсаюзы на прадпрыемствах – гэта спроба стварэння таталітарнай арганізацыі.

– Гэта фактычна апошняя фаза адзяржаўлення прафсаюзаў і ператварэнне афіцыйных прафсаюзаў у такую таталітарную арганізацыю, якая ў прынцыпе наўрад ці пасля гэтага здольная называцца прафсаюзам. Ён ім сказаў канкрэтна, што ён адзіны абаронца правоў працоўных. Усё астатняе, чым яны будуць займацца, гэта ў лепшым выпадку аздараўленне і нейкімі гаспадарчымі праблемамі – ні больш ні менш.

Па словах Сяргея Антусевіча, прафсаюзы павінны стварацца дабраахвотна, а не пад прымусам зверху. Сяргей Антусевіч некалькі гадоў кіраваў незалежным прафсаюзам на самым буйным гарадзенскім прадпрыемстве „ГроднаАзот” і ведае сітуацыю з прафсаюзамі знутры.

Беларускае Радыё Рацыя