Сяргей Будкін: Праўда за намі і перамога будзе абавязкова
Госць Радыё Рацыя – Сяргей Будкін, кіраўнік Фонду культурнай салідарнасці.
РР: Сёння такі дзень, калі пра салідарнасць таксама мусім гаварыць. Прагучаў прысуд журналістцы тут.бай Кацярыне Барысевіч – 6 месяцаў зняволення. А доктару Арцёму Сарокіну прысудзілі два гады зняволення з адтэрміноўкай і адпусцілі дадому. Сёння ў Беларусі кожны можа патрапіць у такую сітуацыю.
Сяргей Будкін: У нас хоць і Фонд культкрнай салідарнасці, але мы не можам быць абыякавымі да прысудаў у іншых сферах – і журналістам і медыкам, і актывістаў, і спартоўцаў. Мы з усімі салідарызуемся. І таксама намагаемся зрабіць штосьці такое, каб не было такіх выпадкаў, татальнага парушэння правоў. Спадзяёмся, што ніхто, хто асуджаны на пэўныя тэрміны, не даседзіць да канца, таму што ўсё ж такі праўда за намі і перамога будзе абавязкова.
Цалкам размова:
З Сяргеем Будкіным размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Фэйсбука Сяргея Будкіна.