Сяргей Бульба: Праз валанцёрскі цэнтр у Варшаве запісалася 1000 чалавек



Сяргей Бульба суаарганізатар беларускай роты ў складзе Узброенных сіл Украіны, сузаснавальнік „Белага легіёна” распавядае ў эфіры нашага Радыё пра абстаноўку на вайне, пра беларусаў, якія едуць ваяваць на баку Украіны і пра пэўныя праблемы.

– Беларуская рота фарумецца, сёння са Львова паехала 12 чалавек. Сабралі агулам з валанцёрскага цэнтра. Зараз людзі не дзеляцца „белы легіён” ці нехта яшчэ, таму што для украінцаў усё ж такі мы ўсе – беларусы. Мы зрабілі валанцёрскі цэнтр у Варшаве, ва Уроцлаве, сабралі там пэўныя сродкі, закупілі тры аўтамабілі, закупілі што-нішто з рыштунку. І вось хлопцы пераехалі мяжу, тут, у Львове, дамовіліся на базе тэрабароны трошкі паганялі па палігоне, трошкі пастралялі і сёння яны паехалі на Кіеў.

– На жаль, ужо ёсць першыя страты панесла беларускае падраздзяленне, няма з намі Іллі „Літвіна”, ён меў такі пазыўны яшчэ з 2014 года.

– Так, Ілюшы з намі няма, яшчэ паранены „Кіт”, але з ім будзе ўсё ў парадку, а вось Іллі з намі няма, вельмі шкада хлопца. Я спрабаваў асэнсаваць сітуацыю, на бок ЛНР, ДНР ехалі з Беларусі людзі ў асноўным з савецкай свядомасцю, там маёры, падпалкоўнікі, якія ўсё жылі крытэрамі савецкага саюза. А з 2014 года ва Украіну як раз ехалі шчырыя хлопцы, у асноўным, якія разумелі, што Беларусь-Літва – гэта адно. То бок Беларусь зараз два асноўныя наратывы – савецкі-расейскі і літвінскі. Дык вось як раз літвінскі прадстаўлены на нашым баку.

– Праз валанцёрскі цэнтр у Варшаве ў нас ужо запісалася 1000 чалавек, пытанне, як іх сюды пераправіць і дзе ўзяць грошы і сродкі на абсталяванне. Таму што Украіна не можа даць ні бронікаў, ні касак, бо ўсё пайшло на ўзбраенне сваіх.

Цалкам размову можна слухаць у далучаным аўдыёфайле:

Дапамагчы беларусам, якія змагаюцца на баку Украіны, набыць дадатовы рыштунак можна праз рахункі:

Банк: Santander Bank Polska S.A.
SWIFT банка: WBKPPLPP
PLN:
IBAN: PL59109025030000000123684276
EUR:
IBAN: PL70109025030000000122631919
USD:
IBAN: PL81109025030000000121985895

Картка: 5575191805193647
BTC: bc1qtaqyld0a026q079km4xtt3yv6rz5y9ckz24ar3
ETH: 0x80fA8cbB52431F8f1E8A85d537e9B41a6c7B76b6
TRX: TTnMHgy3DGsbQ11wo7XihxHiNfH423o19X

Беларускае Радыё Рацыя