Сяргей Гоўша: Мы хочам ведаць праўду
Берасцейская абласная пракуратура падтрымала баранавіцкія ўлады і Берасцейскі абласны камітэт, якія адмовілі 11 жыхарам Баранавіч у атрыманні вынікаў галасавання па выбарчых участках. Для такой просьбы меліся ўсе падставы, кажа праваабаронца Сяргей Гоўша:
– На адным з выбарчых участкаў Баранавіч была падтасоўка – увечары быў вывешаны адзін выніковы пратакол, а назаўтра ў гарвыканкаме ў тэрытарыяльнай камісіі аказаўся зусім іншы. І мы захацелі праверыць астатнія ўчасткі, там, дзе былі нашыя назіральнікі. Аднак нам не даюць гэтай інфармацыі.
Сяргей Гоўша ўпэўнены, што і на іншых участках былі падтасоўкі. Таму ўлады не даюць дазволу на атрыманне гэтай інфармацыі.
Трэба адзначыць, што міжнародныя назіральнікі таксама прызналі беларускія выбары непразрыстымі і недэмакратычнымі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота spring96.org
