Сяргей Гоўша: Перапіска з дзяржструктурамі – толькі па-беларуску
Сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” з Баранавіч Сяргей Гоўша прынцыпова ставіцца да сваёй перапіскі з дзяржаўнымі структурамі. Ён патрабуе ўсе дамовы выключна на беларускай мове.
Але кожны год пра гэта даводзіцца нагадваць:
– Нясу ў ЖЭС сваю дамову, па аказанні паслуг па цеплазабеспячэнні. Пакуль я ляжаў у бальніцы, мне прыслалі гэтую дамову, але на расейскай мове. Я патэлефанаваў у ЖРЭУ і сказаў, што мне мусяць даслаць дамову на беларускай мове. Кажу, што я ж вам ужо наракаў у тым годзе, і вы мне даслалі дамову па-беларуску, а ў гэтым годзе – не.
Баранавіцкія камунальшчыкі пасля размовы з праваабаронцам даслалі новую дамову на беларускай мове. Паводле Сяргея Гоўшы, нягледзячы на дзве дзяржаўныя мовы, беларускую і рускую, перавага часцей аддаецца не мове тытульнай нацыі, а мове насамрэч суседняй дзяржавы.
Беларускае Радыё Рацыя