Сяргей Гоўша: Працуйце на апярэджанне!
Баранавіцкі сябра Праваабарончага цэнтра Вясна Сяргей Гоўша ад імя рады Таварыства беларускай мовы ў Баранавічах звярнуўся да ўладаў з прапановай не толькі экзамену на веданне беларускай мовы чыноўнікамі, але і вяртання беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай мовы, а рускай – статусу мовы міжнацыянальных зносін.
На фота: Сяргей Гоўша (злева) і Мікалай Падгайскі
Кажа Сяргей Гоўша:
– Выйсце, магчыма, не лёгкае, але яно адзінае. І калі мы гэтага не зробім, мы страцім Беларусь назаўжды. Адчуваецца, што гэтая ўлада, якая нас давяла да такога стану, гэтага не зробіць. Гэта будзе рабіць абавязкова іншая ўлада. А зараз мы звяртаемся да Баранавіцкага гарвыканкама і да гарсавета: працуйце на апярэджанне!
Паводле Сяргея Гоўшы, патрэбна, каб чыноўнікі стваралі беларускія школы, садкі, рупіліся аб з’яўленні беларускіх ВНУ у Баранавічах. І каб не перакладвалі гэта на плечы бацькоў, як звычайна, бо малаэфектыўна.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя