Сяргей Кнырэвіч: Беларусы і чэхі вельмі падобныя



Свядомыя беларусы пачалі пакідаць краіну яшчэ ў 90-х, калі ўбачылі, што большасць грамадзян, атрымаўшы незалежнасць, не схапілася за свабоду, а папрасілася ў таталітарнае ярмо.

Бярозаўскі краязнавец Сяргей Кнырэвіч, які ў тыя гады жыў у Менску, стаў дэпутатам першага дэмакратычнага ў Беларусі Менскага гарадскога савету ды працаваў на карысць дэмакратызацыі Беларусі. Яго не пераследавалі ўлады, але ён вырашыў з’ехаць, кажа Сяргей Кнырэвіч:

– Я напачатку 90-х быў дэпутатам Менскага гарсавету, я актыўна ўдзельнічаў у палітыцы. У траўні 1991 года над Менскім гарсаветам віселі два сцягі – БССР і бел-чырвона-белы сцяг. Нас было 70 чалавек з 240. Было зацверджана рашэнне пра перайменаванне горада Мінска ў Менск. Менскі гарсавет быў лакаматывам дэмакратызацыі ў рэспубліцы.

РР: Палітычны прытулак вам быў непатрэбны?

– Я вырашыў гэта пытанне па-іншаму. Я ні ў кога нічога не клянчыў, мая пазіцыя ні ў кога нічога не прасіць.  

РР: Вы працуеце там?

– Так, працую інжынерам. Афіцыйна ў 1996 годзе мы пачалі працэдуру афармлення, з 1998 года мы ўжо там стала. Прыязджалі раз на два месяцы, а з 1998 года ўся наша сям’я там ужо пражывае.

РР: Нашмат чэхі а адрозніваюцца ад беларусаў?

– Лічу, што чэхі і беларусы вельмі падобныя, я гэта называю малымі народамі. Чэхія па насельніцтву прыблізна 10 мільёнаў. Яна пастаянна была пад ціскам вялікага аўстра-нямецкага народа. Культура Чэхіі, мова. Многія рэчы былі пад вялікім ціскам, толькі на пачатку 19-га стагоддзя пачалося чэшскае адраджэнне. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле: 

Пасля рэферэндуму 1996 года Сяргей Кнырэвіч вырашыў, што народ не хоча дэмакратыі, народ выбраў іншы шлях, таму з’ехаў з Беларусі ў Чэхію.

Беларускае Радыё Рацыя