Сяргей Красны: Як прычына смяротнасці ў Беларусі рак займае 2-е месца  



Каронавірус скараціў мажлівасць выяўлення хворых на анкалагічныя захворванні ў Беларусі. Аднак прычыны раку застаюцца ўсё тымі ж.

Кажа намеснік дырэктара РНПЦ анкалогіі і медычнай радыялогіі імя Аляксандрава Сяргей Красны:

–  Як не дзіўна гэта гучыць, вінаватыя ў гэтым нашы калегі-кардыёлагі. Іх поспехі ў барацьбе са смертнасцю ад сардэчна-сасудзістых захворванняў прывялі да старэння насельніцтва, значнаму павелічэнню працягласці жыцця. А злаякасная пухліна – гэта доля перш за ўсё людзей сталага ўзросту. Адпаведна і хварэюць цяпер значна часцей. Баяцца гэтага не трэба, трэба толькі своечасова выяўляць злаякасную пухліну і быць да гэтага гатовымі.

Па словах Сяргея Краснага, нават у выпадку анказахворвання катэгарычных забаронаў на вакцынацыю ад COVID-19 няма. Калі захворванне знаходзіцца ў стане рэмісіі, то вакцынацыя несупрацьпаказаная. Даследаванні такога вакцыянавання ў Беларусі і свеце пакуль не праводзіліся.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя