Сяргей Мазан: Актыўнасць беларусаў нават здзіўляе
Нягледзячы на затрыманні па краіне, у Берасці працягваецца збор подпісаў. Падпісная кампанія адбываецца пераважна ў пікетах, па кватэрах амаль што ніхто не ходзіць, — распавёў прадстаўнік ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Вольгі Кавальковай, блогер Сяргей Мазан:
– Актыўнасць людзей у гэтым плане вельмі здзіўляе, і ў добрым сэнсе гэтага слова. Людзі самі прыходзяць на пікеты і гатовыя стаяць у чэргах. Вось гэта нейкі такі час, калі людзі сказалі самі сабе, напэўна. А гэта вельмі важна, калі людзі самі сабе кажуць „хопіць”, тады яны і выйшлі на гэтыя пікеты па ўсёй краіне. І яны гатовыя стаяць у чэргах.
Сяргей Мазан дадаў, што нягледзячы на крымінальныя справы і ператрусы, актывісты ўсё роўна не баяцца далей выходзіць на збор подпісаў на Берасцейшчыне.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце