Сяргей Мазан: Ананімна гучаць пагрозы майму жыццю
Пазбавіць жыцця пагражаюць невядомыя на Берасцейшчыне кандыдату ад Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргею Мазану.
На яго пікетах адбываюцца перашкоды ў правядзенні масавых мерапрыемстваў, а ў Інтэрнэце на яго адрас прыходзяць паведамленні аб набліжэнні смерці, — распавёў сам палітык:
– Перашкаджалі маёй агітацыйнай кампаніі ў Столінскім раёне – у Давыд Гарадку, у Століне. Я лічу, гэта не проста так, таму што гэта было і раней. З’яўляліся артыкулы ў інтэрнэце, якія ганьбілі маё імя, у тым ліку прыходзілі абразлівыя смс, каментары ў сацыяльных сетках, дзе гучалі пагрозы майму жыццю. Чаму гэта адбываецца? Таму што я нязручны кандыдат для ўлады, я так лічу.
Дадаткова актывісты звяртаюць увагу, што ў дзяржаўных медыя іх паліваюць брудам. Выходзяць адмысловыя артыкулы і фельетоны, якія наносяць шкоду дзелавой рэпутацыі палітыкаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце