Сяргей Мазан: Няма куды адступаць
З прымяненнем грубай сілы дзейнічаюць сілавікі ў Берасці, а ўлады не гатовыя да дыялогу. Кажа берасцейскі блогер, сябра Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Мазан. Пратэстны настрой не сціхае, паколькі ўладам, як і народу, няма куды адступаць.
Сяргей Мазан звярнуў увагу, што нягледзячы на тое, што асноўныя пратэсты сканцэнтраваныя ў Менску, берасцейцы таксама працягваюць выходзіць кожную нядзелю на вуліцы гораду.
Беларускае Радыё Рацыя