Сяргей Мазан: Пратэстны настрой у людзей не знік
Ці ідуць на спад пратэсты ў берасцейскім рэгіёне? Ці ўплывае на дынаміку адсутнасць лідараў? Да якога часу акцыі могуць заставацца мірнымі?
На такія ды іншыя пытанні шукаў адказы „Госць Рацыі” блогер, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Мазан. Грамадскі дзеяч звярнуў увагу, што пакуль што нельга казаць пра тое, што пратэстны настрой заціхае:
– Я не лічу, што пратэсты ідуць на спад. Магчыма людзей выходзіць менш, але ні ў якім разе не сведчыць пра тое, што людзі стаміліся і апусцілі рукі. Мы бачым на прыкладзе Менска, што там людзі выходзяць кожныя выходныя, іх там вельмі многа. Гэта добры прыклад для рэгіёнаў, дзе мы бачым, што нават у маленькіх гарадах людзі выходзяць. Магчыма не так гэтых людзей і шмат, як хацелася б, але на мой погляд, пратэстны настрой у людзей не знік.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Ён перакананы, што калі пратэсты і не будуць знаходзіцца ў дастаткова актыўным стане, то толькі на некаторы час. Да чарговых: эканамічнай, палітычнай ці сацыяльнай хвалі праблем.
Беларускае Радыё Рацыя