Сяргей Мазан: Спад актыўнасці ў рэгіёнах — часовы



Фармаванне грамадскай супольнасці адбываецца ў берасцейскім рэгіёне дзякуючы пратэстным акцыям.

Прыкладам таму становяцца раённыя святы і лакальная самаарганізацыя. У гэтым перакананы берасцейскі блогер, сябра Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Мазан. Ён лічыць, што спад актыўнасці на ўзроўні вобласці — часовы:

– У Берасці зараз актыўнасць людзей трошку спала, але я не лічу, што тыя людзі, якія выходзілі раней, а шмат людзей хадзіла, каля некалькі тысячаў, што яны змянілі сваю думку на конт усяго. Проста яны не ходзяць па розных прычынах: кагосьці забіралі ў міліцыю, хтосьці атрымаў пракурорскія папярэджанні.

Сяргей Мазан лічыць, што неўзабаве можа пачацца другая хваля пратэстаў. Толькі яна будзе мацнейшай і больш падрыхтаванай, чым папярэдняя.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце