Сяргей Міхалок рэкламуе ўкраінскае мяса



Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў блогер Павел Крамар, які заўважыў маладога Сяргея Міхалка на ўпакоўцы з мясам у адной з украінскіх крам. На ўпакоўцы з ялавічынай папулярны музыкант з’явіўся з нагоды 20-годдзя альбома “Ты кінула”.  З-за юбілея ў кожнай пачцы нават на 20% паболела мяса. Карыстальнікі сацсетак адразу пачалі жартаваць, маўляў, “от воина света к воину мягких шматочков”.

Менеджар гурта Brutto, лідарам якога цяпер з’яўляецца Сяргей Міхалок, Антон Азізбекян пацвердзіў Еўрарадыё, што музыка даў згоду на рэкламу ўкраінскага прадукту.

Альбом “Ты кінула” “Ляпіса Трубяцкога” выйшаў у студзені 1998 года. Гэты альбом стаў першым, які гурт выпусціў на CD. Туды ўвайшлі вядомыя ў 1990-я гады песні: “Ты кинула”, “Ау”, “Евпатория”, “Паренёк под следствием” і іншыя.

Пасля выхаду альбома “Ляпісы” сталі папулярнымі. “Ты кінула” быў першым альбомам гурта, які выйшаў у Расеі.

Фота з акаўнта Паўла Крамара ў Фэйсбуку