Сяргей Нікіцюк прызнаны палітвязнем
У апошні тыдзень года колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне чарговы раз вырасла. Цяпер яна складае 253 чалавека. Да спісу дададзены жыхар Берасця Сяргей Нікіцюк. Ён прызнаны палітвязнем беларускай праваабарончай супольнасцю.

Палітвязень затрыманы 25 жніўня 2022 года. Мужчыну абвінавацілі адразу ў двух крымінальных палітычна матываваных артыкулах. Гэта частка 1 артыкула 368 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Падставай стала тое, што 19 траўня 2021 года ў групе ў сацыяльнай сетцы УКантакце пад назвай „Белсат TV” пакінуў каментар: „Трэпла” пад навіной з цытатай Лукашэнка.
Дадаткова абвінавачваецца ў частцы 1 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а таксама іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Падстава – гэта тое, што ў дзень рэферэндуму 27 лютага 2022 года адправіў у бот „Рэдакцыя NEXTA” фота свайго бюлетэня з 2 галачкамі. Вынік сумарна 3 гады калоніі. Палітвязень унесены ў так званы „спіс экстрэмістаў”.
Беларускае Радыё Рацыя
