Сяргей Пятрухін: Неабходная дапамога



„Берасцейцы павінны актыўней, у тым ліку фінансава, далучацца да кампаніі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Усе сабраныя сродкі для аплаты штрафаў актывістам можна перадаць асабіста”, – кажа блогер Сяргей Пятрухін:

– Улада мае ўвесь рэсурс, яны маюць нашы грошы з падаткаў, яны нас гэтымі грошамі і лупяць. У нас няма грошай, а людзі ў якіх можа ёсць нейкія магчымасці дапамагчы, чамусьці… Узгадаю чалавека, які нам з Кабанавым аплаціў два штрафы – даў дзве тысячы даляраў, але гэта вельмі рэдкі выпадак.

Блогер звярнуў увагу, што для любога змагання патрэбныя грошы і людзі. Асабліва валанцёрская дапамога неабходная на варце каля завода.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце