Сяргей Пятрухін просіць дапамогі па аплаце штрафаў



Пераводзіць грошы непасрэдна на банкаўскую картку для аплаты штрафаў заклікае берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін. Яму быў заблакаваны збор сродкаў на платформе Mola Mola. Усе рэквізіты можна знайсці пад відэа на youtube, — распавёў грамадскі дзеяч:

Вельмі цікавая сітуацыя складваецца з дапамогай, напрыклад, мне. Улады перашкаджаюць, каб людзі перадавалі мне грошы. Закрылі рахунак на Mola Mola па нейкай там заяве нейкага чалавека, якую ён напісаў, і гэтым займаецца МУС. Увогуле, з аднаго боку, мне прыемна, што мяне лічаць такім моцным супраціўнікам. Але, з іншага боку, гэта рэальна праблема.

Паводле Сяргея Пятрухіна, таксама зараз неабходная дапамога з аплатай штрафаў іншым удзельнікам пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце