Сяргей Пятрухін: Спадар Ліс не хоча мяне бачыць
24 акрэдытаваных – менавіта столькі чалавек пусцілі на сустрэчу са старшынём Берасцейскага аблвыканкаму Анатолем Лісам, пачатак якой анансавалі на 11:00 14 сакавіка.
Адпаведная інфармацыя з’явіліася ў Telegram- і Viber-каналах праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем, якія разам з недзяржаўнымі журналістамі хацелі скарыстацца мажлівасцю сустрэчы. „Мы хацелі задаць хвалюючыя пытанні да кіраўніцтва вобласці”, – паведаміў блогер Сяргей Пятрухін:
– Спадар Ліс не хоча мяне бачыць, хоць ён пусціў іншых неакрэдытаваных блогераў, таго ж Голікава ды Марука. Я бачыў па трансляцыі, што яны там. Гэта незразумела. Такія вось двайныя стандарты. Мяне безумоўна цікавіць акумулятарны завод. Чаму таварыш Ліс падпісаў дамову з інвестарам на будоўлю гэтага завода з такімі парушэннямі?
Усяго ля прыступак аблвыканкаму сабралася каля 10-ці чалавек з ліку праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ і недзяржаўных журналістаў, якім так і не ўдалося трапіць на сустрэчу. „Паводле ж Канстытуцыі Беларусі грамадзяне маюць права на поўны доступ і распаўсюд інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў”, – абурыліся прысутныя.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце