Сяргей Пятрухін сваё незаконнае затрыманне ацаніў у 34 тыс. рублёў
Блогер Сяргей Пятрухін хоча спагнаць з Упраўлення ўнутраных спраў Берасцейскай вобласці, Міністэрства фінансаў і трох участковых Ленінскага аддзела міліцыі Берасця – Барыса Дзмітрука, Аляксандра Тарасюка і Максіма Ярашука 34 000 рублёў. Так ацаніў Пятрухін сваё незаконнае затрыманне і змяшчэнне ў ізалятар часовага ўтрымання, кажа Сяргей Пятрухін:
– Я прасядзеў трое сутак у пастарунку. Быў падвергнуты пакутам псіхалагічным, фізічным і маральным. Таму што там велькі кепскае паветра, там жывёльныя ўмовы утрымання для адміністрацыйна затрыманых, там велькі кепскае святло. І не закрыты туалет, то бок калі ходзіш у туалет, то іншыя затрыманыя могуць бачыць фізіялагичныя падрабязнасці. І яшчэ вельмі важны момант, я паабяцаў сыну прыйсці на свята “Воблака малака”, ён мяне чакаў і вельмі моцна пакрыўдзіўся, што я не прыйшоў.
Падтрымаць Сяргея Пятрухіна прыйшло шмат гараджан. Суд пачаўся з таго, што Пятрухін выказаў недавер суддзі Андрэю Канючка. Але хадайніцтва не было задаволена. Потым Пятрухін прапанаваў перанесці судовае паседжанне ў сувязі з занятасцю яго адваката. Судовае паседжанне перанесена на 9 лістапада на 10 гадзін раніцы, нягледзячы на пратэст Пятрухіна. Ён не ведае, ці зможа прысутнічаць 9-га адвакат.
Беларускае Радыё Рацыя