Сяргей Пятрухін: Улада баіцца альтэрнатыўнага бачання сітуацыі
Ніякая форма ціску не паўплывае на ўзровень актыўнасці ўладальнікаў незалежных каналаў на YouTube. Наадварот у гэтай сферы будзе з’яўляцца ўсё больш новых твараў. У гэтым перакананы берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін.
Ён адзначыў, што незалежныя крыніцы інфармацыі пачынаюць ахопліваць усё большую колькасць карыстальнікаў:
– Апошнім часам блогеры заяўляюць пра сябе ўсё галасней і галасней. Не магу дакладна сказаць, што яны становяцца лідарамі грамадскай думкі, але, на мой погляд, да гэтага блізка. І да гэтага ўсё ідзе. Гэта альтэрнатыўная крыніца інфармацыі. І людзі больш давяраюць блогерам, таму што блогеры слухаюць і спрабуюць розгаласам вырашыць людскія пытанні.
Блогер Сяргей Пятрухін перакананы, што штрафы і суткі амаль ніяк не адбіліся на працы блогераў. Улада толькі прадэманстравала – яна баіцца альтэрнатыўнага бачання сітуацыі ў рэгіёне і ў краіне ў цэлым.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
