Сяргей Пятрухін: Улады падвяргаюць рызыцы жыццё тысяч людзей



Берасцейцы ўжо прадэманстравалі сваю нязгоду з будаўніцтвам акумулятарнага завода і мірным шляхам зрабілі ўсё, што маглі. У гэтым перакананы блогер Сяргей Пятрухін.

Сваімі дзеяннямі ўлады падвяргаюць рызыцы жыццё тысяч людзей, паколькі ад безвыходнасці яны будуць працягваць выходзіць на плошчу, – адзначыў ён:

– І так гэта столькі ўсё цягнулася, зараз гэтую экспертызу падпісалі, яны проста зрабілі тое, што ім трэба. І гэта з аднаго боку добра, таму што і год выбарчы, і калі ён запрацуе, і калі пачне труціць людзей, а я не думаю, што гэта жарты. Калі яны пачнуць паміраць, калі іх дзеці будуць паміраць, тады яны ўспомняць Бекалюкоў ды іншых. Дастаткова было раз выйсці – тысяча, дзве, тры, пяць, і гэтага завода не было б.

Паводле Сяргея Пятрухіна, адзіны шанец на тое, каб завод не запрацаваў – гэта выйсці на вуліцы Берасця адначасна некалькім тысячам людзей, якія прадэманструюць сваю нязгоду з дзеяннямі ўлады і прымусяць яе спыніць запуск шкоднай вытворчасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце