Сяргей Пятрухін заразіўся каронавірусам
Станоўчы тэст на COVID-19 у блогера Сяргея Пятрухіна. Пра гэта паведаміў ягоны калега, аўтар каналу “Народны рэпарцёр” Аляксандр Кабанаў. Грамадскія дзеячы фактычна два месяцы правялі на самаізаляцыі, але і гэта не дапамагло засцерагчыся ад каронавіруснай інфекцыі, — адзначыў актывіст:
– Па-першае, мы з Сяргеем увесь час на сувязі. Ён ляжыць на трэцім паверсе, я – на пятым. Сустракацца мы з ім не можам. Тут ёсць свае ўмовы знаходжання. Мы з палат не выходзім. Але мы ўвесь час на сувязі праз свае месенджары і ў курсе ўсяго, што адбываецца. У сем раніцы ён патэлефанаваў мне і сказаў, што ў яго таксама станоўчы тэст.
Як распавёў блогер, яны разам з Сяргеем Пятрухіным рабілі дэзінфекцыю рук, амаль што ні з кім не сустракаліся, а таксама ўвесь час хадзілі ў масках.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце