Сяргей Сівадзедаў будзе судзіцца з падатковай інспекцыяй



Жыхар вёскі Воля Камянецкага раёна 29-гадовы Сяргей Сівадзедаў будзе судзіцца з падатковай інспекцыяй. Так як дармаедам сябе не прызнае. Сяргей зранку да вечара цяжка працуе з бацькамі на зямлі, ад дзяржавы нічога не вымагае, а падаткі выплачвае, як усе людзі.

І слова “дармаед” у свой адрас лічыць абразай:

– Я плачу і падаткі, і розныя дзяржпошліны, але, як я разумею, гэта не ўлічваецца. Я жыхар гэтай вёскі і жыву, як я лічу, добра, але я яшчэ павінен плаціць невядома за што падаткі. За што? За тое, што я – беларус? Я гэтага не разумею, таму падаю ў суд на падатковую інспекцыю Камянецкага раёна.

Сяргей Сівадзедаў верыць у сваю перамогу. Аптымізму маладому чалавеку надаюць падзеі ў Гомелі, за якімі ён уважліва сочыць. Сівадзедаў Дэкрэт №3 лічыць непрымальным не толькі для сябе, але і для ўсіх беларусаў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя